Авторизация

Главная > Новости и события

Новости и события

21.12.2009

23 снежня 2009 г. адбудзецца адкрыцце выставы “Заснавальнікі энцыклапедычнай справы”

 

23 снежня 2009 года а 15 гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі па вул. К. Маркса, 30 адбудзецца адкрыцце выставы “Заснавальнікі энцыклапедычнай справы”.

Выстава, арганізаваная музеем і Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, прымеркавана да 40-годдзя выхаду ў свет 1-га тома Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, галоўным рэдактарам якой быў Пятрусь Броўка. Сярод экспанатаў недаступныя раней архіўныя дакументы па гісторыі Беларускай Энцыклапедыі, аўтографы і асабістыя рэчы Петруся Броўкі, тэматычныя слоўнікі, падпісаныя П. Броўкам ў друк рукапісы энцыклапедычных артыкулаў з рэдакцыйнымі праўкамі, надрукаваныя для абмеркавання макеты першых тамоў энцыклапедыі, фотаздымкі, вершы і інш. Шэраг матэрыялаў прысвечаны 80-годдзю паплечніка Петруся Броўкі Іосіфа Пятровіча Хаўратовіча — энцыклапедыста, гісторыка, журналіста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

У адкрыцці выставы прымуць удзел супрацоўнікі выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, гісторыкі, літаратуразнаўцы, ветэраны энцыклапедычнай справы.

 

Даведкі па тэлефону 227 27 50.

Подписка/Рассылка

Отказаться от подписки
220114, г. Минск,
пр-т Независимости, 116
237-67-78, 267-29-52