Авторизация

Главная > Новости и события

Новости и события

07.02.2020

Прэзентацыя дакументальнага выдання ў рамках ХХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу

 

7 лютага 2020 г. у рамках праграмы ХХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу прайшла прэзентацыя электроннага дакументальнага выдання «Оперативные и разведывательные сводки Белорусского штаба партизанского движения: 1944 год» — сумеснага праекта Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ).

 

Аснову электроннага выдання склалі лічбавыя копіі 100 унікальных дакументаў з фондаў НАРБ, у якіх знайшла адлюстраванне баявая, дыверсійная і разведвальная дзейнасць беларускіх партызан у 1944 г. Дадзены зборнік стаў першым выпускам у рамках мультымедыйнай серыі «Партизанский архив».

 

У прэзентацыі выдання прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара НББ А.А. Суша, дырэктар НАРБ А.К. Дземянюк, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь В.В. Сарачан, загадчык аддзела публікацый НАРБ М.М. Скамарошчанка і інш.

 

https://nlb.by/content/news/national-library-of-belarus/mmkvya-lesnaya-pesnya-i-drugie-proekty-k-yubileyu-velikoy-pobedy/

 

 

 

Інфармацыю падрыхтаваў загадчык аддзела публікацый М.М. Скамарошчанка

Подписка/Рассылка

Отказаться от подписки
220114, г. Минск,
пр-т Независимости, 116
Читальный зал: тел. (017) 351-05-12
Приемная: тел/факс (017) 272-67-78
Отдел использования документов и информации: тел. (017) 272-29-52
narb@narb.by