Авторизация

Главная > Новости и события

Новости и события

21.04.2017

Выстава з "30 год Беларускаму фонду культуры"

18 красавіка Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у адкрыцці сумеснай з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі стацыянарнай  кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі “30 гадоў Беларускаму фонду культуры”.


БЕЛАРУСКІ ФОНД КУЛЬТУРЫ – добраахвотная грамадская арганізацыя, створаная ў Мінску ў 1987 годзе на ўстаноўчай канферэнцыі Беларускага рэспубліканскага аддзялення Савецкага фонду культуры.


Сярод яго заснавальнікаў былі Міністэрства культуры, Міністэрства асветы, Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, многія дзяржаўныя камітэты, усе творчыя беларускія саюзы, іншыя грамадскія арганізацыі. Савет Міністраў Беларускай ССР 12 мая 1988 года прыняў спецыяльную пастанову № 123 «О Белорусском республиканском отделении Советского фонда культуры».


Пад кіраўніцтвам народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава на працягу амаль 10 гадоў фонд з'яўляўся актыўнай у грамадскім жыцці арганізацыяй, аб'ядноўваючай нацыянальную інтэлігенцыю.

Фонд спрыяў стварэнню такіх арганізацый, як Таварыства беларускай мовы, краязнаўчае таварыства, арганізацыі беларускіх народных майстроў, фалькларыстаў і іншых, распрацаваў і ажыццяўляе доўгатэрміновую праграму «Спадчына». Назва Беларускі фонд культуры (БФК) была атрымана ў 1992 годзе. Зараз арганізацыю ўзначальвае Уладзімір Аляксандравіч Гілеп, які таксама з’яўляецца галоўным рэдактарам «Краязнаўчай газеты».


Гістарычны інтарэс прадстаўляюць першыя выданні часопіса “Спадчына” і “Краязнаўчай газеты”, “Статут савецкага фонду культуры”, а таксама шэраг унікальных дакументаў аб дзейнасці БФК з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Гэта і Пастанова пленума праўлення Беларускага фонду культуры  аб праекце Статута Беларускага фонду культуры,  аб стварэнні гісторыка-мемарыяльнай камісіі  і іншыя дакументы.


Юбілейная экспазіцыя адлюстроўвае выдавецкую дзейнасць грамадскай арганізацыі. Выстаўка  складаецца з шасці раздзелаў, якія прадэманструюць перыядычныя выданні фонду, мастацкую, краязнаўчую, біяграфічную літаратуру.


Наведвальнікі выставы атрымаюць магчымасць убачыць выданні Беларускага фонду культуры, што атрымалі вышэйшыя ўзнагароды Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» – паэму «Пан Тадэвуш» (1998) на польскай, беларускай і рускай мовах, паэму Аляксандра Пушкіна «Яўгеній Анегін» (1999) на рускай і беларускай мовах, паэму «Новая зямля» Якуба Коласа (2002) на беларускай, польскай і рускай мовах, аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» (2010) на беларускай, рускай, украінскай і англійскай мовах, шматмоўныя выданні вершаў Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі», «Раманс», «Пагоня» (2011) і ілюстрацыі да іх А.Кашкурэвіча, В.Шаранговіча, Ю.Якавенкі, Ю. Хілько.


З 20 красавіка 2017 г. выстава працуе на 2-м паверсе кальцавога калідора.

Подписка/Рассылка

Отказаться от подписки
220114, г. Минск,
пр-т Независимости, 116
Тел.: 237-67-78, 267-29-52
narb@narb.by